16 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі атрымала паведамленне аб пераносе візіту еўракамісара па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС
"Так, мы атрымалі ад прадстаўніцтва ЕС паведамленне, што візіт еўракамісара па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханеса Хана ў Мінск пераносіцца ў сувязі з нечаканымі, але вельмі важнымі падрыхтоўчымі сустрэчамі напярэдадні пасяджэння Еўрапейскага савета на бягучым тыдні", - сказаў афіцыйны прадстаўнік МЗС.
"Мы шкадуем, што візіт перанесены. Беларускі бок зацікаўлены ў прадаўжэнні і развіцці супрацоўніцтва з Еўрасаюзам", - дадаў прэс-сакратар.