Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Врс 2020

Выступленне Аляксандра Лукашэнкі на цырымоніі ўступлення на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Выступленне Аляксандра Лукашэнкі на цырымоніі ўступлення на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Выступленне Аляксандра Лукашэнкі на цырымоніі ўступлення на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Дарагія суайчыннікі!

У гэты ўрачысты дзень Прэзідэнт дае клятву на вернасць Айчыне і народу з асаблівым пачуццём. У ім вельмі шмат гордасці за беларусаў, якія з гонарам прайшлі выпрабаванні на трываласць, перш за ўсё сваіх перакананняў. Дзень уступлення на пасаду Прэзідэнта, дзень інаўгурацыі - гэта дзень нашай з вамі перамогі, пераканаўчай і лёсавызначальнай. Мы не проста выбіралі прэзідэнта краіны - мы абаранялі нашы каштоўнасці, наша мірнае жыццё, суверэнітэт і незалежнасць. І ў гэтым плане нам трэба яшчэ нямала зрабіць.

Так, бягучы год увойдзе ў гісторыю Беларусі як вельмі эмацыянальны перыяд. Нашай дзяржаўнасці быў кінуты беспрэцэдэнтны выклік - выклік неаднаразова адпрацаваных безадмоўных тэхналогій знішчэння незалежных дзяржаў. Але мы аказаліся ў ліку вельмі нямногіх, нават, можа, адзіныя, дзе каляровая рэвалюцыя не адбылася. І гэта выбар беларусаў, якія ні ў якім выпадку не хочуць страціць краіну.

Мы пераканаліся, што нашы грамадзяне ў абсалютнай большасці любяць сваю зямлю, жадаюць ёй міру, спакою і працвітання. Нягледзячы на страшэнныя падбухторванні звонку, захавалі павагу адзін да аднаго.

Некалі вышэйшай боскай воляй народ Беларусі лёгка і, прама скажам, нечакана атрымаў сваю незалежнасць. І мы доўга ўспрымалі яе як данасць. Часам не цанілі. Сёння ж, выпакутаваўшы гэту перамогу, мы ўзняліся на новую ступень самасвядомасці. Астыўшы ад гарачкі электаральных баталій, убачылі, як сталее ўся наша нацыя. І няхай Беларусь па сусветных мерках зусім маладая незалежная дзяржава, але беларусы як нацыя ўжо не дзеці, мы - народ.

І, знаходзячыся на краі сусветнага крызісу, мы павінны вярнуць краіну да бяспечнага жыцця, якое было ў нас  заўсёды, прыйсці да згоды дзеля будучыні. І мы гэта зробім. Я не магу, не маю права кінуць беларусаў, якія звязалі з дзяржаўным курсам не толькі палітычныя перавагі, але і свой лёс, будучыню сваіх дзяцей, усіх, хто ў такі складаны для Беларусі перыяд застаўся адданым краіне і народу. Гэта тыя, хто гераічна процістаяў пагрозе пандэміі, праяўляючы свае лепшыя прафесійныя і чалавечыя якасці, хто захаваў разважлівасць ва ўмовах дэзарыентацыі грамадства.

Дзяржаўныя служачыя і людзі ў пагонах праявілі стойкасць, мужнасць і маналітнасць. Гэта не столькі службовы абавязак, але і іх свядомы выбар. Калі шчыра, я ўбачыў людзей на справе, зразумеў, што не толькі мяне, але і наш народ акружаюць патрыёты.

Ва ўмовах поствыбарнай абстаноўкі калектывы прадпрыемстваў паказалі ўсю сваю мудрасць, выбраўшы цэх, а не плошчу. Не падвялі працаўнікі вёскі, дзякуючы якім усе гэтыя месяцы рэгіёны жылі звычайным жыццём - апрацоўвалі і ўбіралі ўраджай з палёў.

Дзяржаўная палітыка ў галіне навукі, творчасці і спорту непазбежна пародзіць новых герояў. Хацелася б такіх, якія адэкватна ацэняць уклад у іх дзяржавы і будуць ёй заўсёды ўдзячныя.

Сіла беларускай улады, залог даверу да яе заключаюцца ў тым, што нават у самыя цяжкія часы мы не адмаўляліся ад сваёй сацыяльнай палітыкі, ад сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Падтрымка пенсіянераў, шматдзетных сем'яў, сацыяльна слабаабароненых слаёў грамадства застанецца візітнай карткай беларускага шляху пры любых абставінах і ў любых умовах.

Важна, каб і моладзь захоўвала павагу да сваіх бацькоў. У нашых дзяцей перад вачыма дастойны прыклад рацыянальнай мудрасці. Мы паказалі, што стварэнне новага магчыма толькі на базе дасягнутага.

У цэлым мы не адступім ад сістэмнага руху наперад, пры гэтым не адмовімся ад стаўкі на навацыі і эфектыўную эканоміку. Мудрыя інвестары, якія мысляць катэгорыямі трансгранічнай камерцыі, ацэняць нашы дзеянні па стварэнні прывабных умоў для бізнесу. Але ў аснове дзяржаўнай палітыкі - чалавек і наша гатоўнасць на новым якасным узроўні адказаць яго чаканням.

Таксама сярод прыярытэтаў - новае грамадства. Яно настроена на больш актыўнае пашырэнне грамадска-палітычных ініцыятыў. Як я ўжо гаварыў, мы вядзём работу над новай Канстытуцыяй. Трэба стварыць умовы для развіцця сапраўднай, падкрэсліваю, партыйнай сістэмы, удасканаліць выбарчае заканадаўства, адпрацаваць пытанні рэфармавання мясцовага самакіравання, што ўжо робіцца. Пры гэтым я абсалютна перакананы, што адзінай формулай выжывання Беларусі з'яўляецца моцная ўлада, вернасць курсу, падтрымка людзей. Аснова нашага развіцця - воля народа, якая праяўляецца тут, у сваёй краіне. І мы самі без усякага знешняга ўдзелу разбяромся ў нашых праблемах, прыйдзем да згоды, забяспечым супрацоўніцтва ўсіх слаёў грамадства пры захаванні законнасці і ўзаемнай павагі.

Як любая моцная дзяржава, мы застанёмся адкрытымі і дружалюбнымі. На скрыжаванні геапалітычных платформ мы маем намер захаваць сваю міратворчую місію. Гэта ўспрынята нашым народам, адпавядае яго ўкладу, спосабу жыцця і каштоўнасным арыенцірам. І сёння, выстаяўшы перад масіраваным уздзеяннем тэхналогій, гэтак жа станем донарам стабільнасці, як і былі да гэтага часу.

Цяпер мы выходзім з чарады выпрабаванняў цяжкага высакоснага 2020 года. З абноўленай медыцынай і тэхналогіямі, сучаснымі формамі самаарганізацыі і ўзаемападтрымкі грамадства. Мы праверылі на стрэсаўстойлівасць сельскую гаспадарку, значна ўмацавалі нашу энергетычную бяспеку. Беспрэцэдэнтны знешні націск толькі загартаваў нас, зрабіў больш рашучымі і бескампраміснымі ў барацьбе за сваё - чужога нам не трэба.

Калі нават нас і чакаюць новыя экзамены, мы гатовы да іх. Следам за сусветнымі крызісамі абавязкова прыходзіць развіццё. Думаю, што аднаўленне сусветнага грамадскага жыцця будзе імклівым, таму можам разлічваць на хуткі росквіт новых эканамічных, лагістычных, тэхналагічных і іншых рашэнняў. Неабходна ўвайсці ў гэты "рэнесанс", у поўнай меры скарыстацца яго магчымасцямі, развіваючы тое, што нам пад сілу.

Дарагія беларусы!

Я перакананы, што ўсіх нас аб'ядноўвае энергія, настойлівасць і адданасць нашай любімай радзіме - незалежнай і свабоднай, мірнай і бяспечнай, добрай і адкрытай свету. За ўсімі выпрабаваннямі мы не страцілі сябе, а значыць, здольны самі будаваць тую краіну, якую любім і пра якую марым.

І апошняе. Паважаныя сябры! Перш за ўсё вы, хто прыйшоў сёння ў гэты Палац, сімвал нашай незалежнасці, - я зраблю ўсё для таго, каб вы ніколі не пашкадавалі, што першым Прэзідэнтам нашай Беларусі быў я.

Дзякую вам!

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі