11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў правёў сустрэчу з намеснікам Генеральнага сакратара ААН - выканаўчым дырэктарам Аб'яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІД (ЮНЭЙДС) Мішэлем Сідзібэ. Такая інфармацыя размешчана на сайце МЗС, паведамляе БЕЛТА.
Бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з распаўсюджваннем ВІЧ/СНІДу.
Мішэль Сідзібэ высока ацаніў прагрэс у сферы прафілактыкі і лячэння ВІЧ/СНІДу на нацыянальным узроўні і вітаў рэгіянальныя ініцыятывы Беларусі ў гэтай галіне.