21 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі, у які ўваходзяць віцэ-прэм'еры краін Еўразійскага эканамічнага саюза, 20 ліпеня разгледзеў пытанне аб дапрацоўцы стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.
Раней кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС адобрылі праект дакумента ў цэлым і даручылі ўрадам краін-удзельніц дапрацаваць стратэгію да наступнага пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
"Члены Савета ЕЭК засяродзілі ўвагу на тых пытаннях, якія абазначылі кіраўнікі дзяржаў, і абмеркавалі кампрамісныя фармулёўкі, - адзначылі ў прэс-службе. - Як паведаміў член Калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК Сяргей Глазьеў, камісія пачала ўжо падрыхтоўку плана мер па рэалізацыі тых палажэнняў, па якіх няма рознагалоссяў".
Стратэгічныя напрамкі складаюцца з агульных (канцэптуальных) палажэнняў і 330 мер і механізмаў, якія згрупаваны ў 11 сістэмных блокаў і раскрываюць палажэнні Дэкларацыі аб далейшым развіцці інтэграцыйных працэсаў у ЕАЭС.