13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка і намеснік старшыні ўрада Расіі Дзмітрый Козак, якія курыруюць сферу энергетыкі, правядуць сёння перагаворы ў Маскве. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Таксама 13 верасня ў Маскве адбудзецца сустрэча віцэ-прэм'ера Беларусі Ігара Петрышэнкі з першым віцэ-прэм'ерам - міністрам фінансаў Расіі Антонам Сілуанавым.