24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра - міністр замежных спраў Славеніі Карл Эр'явец 24-25 сакавіка наведвае з рабочым візітам Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.
Плануецца, што 25 сакавіка ў МЗС віцэ-прэм'ер - міністр замежных спраў Славеніі сустрэнецца з кіраўніком беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімірам Макеем. Міністры правядуць перагаворы, будуць падпісаны міжнародныя дакументы.