Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Крс 2021

ВПС і ППА РФ і Беларусі летам пачнуць сумеснае дзяжурства на беларускім аэрадроме

ВПС і ППА РФ і Беларусі летам пачнуць сумеснае дзяжурства на беларускім аэрадроме
Фота ТАСС

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскія і беларускія ваенныя летам гэтага года пачнуць сумеснае баявое дзяжурства па проціпаветранай абароне (ППА) на адным з аэрадромаў Беларусі. Аб гэтым заявіў камандуючы ВПС і войскамі ППА Беларусі генерал-маёр Ігар Голуб у час работы Каардынацыйнага камітэта па пытаннях ППА краін СНД, паведамляе ТАСС.

Ігар Голуб адзначыў, што ў канцы 2020 года міністры абароны Беларусі і Расіі зацвердзілі план дзеянняў дзяжурных сіл па ППА войскаў і сродкаў Адзінай рэгіянальнай сістэмы ППА Беларусі і РФ.

"У рамках практычнай рэалізацыі ў гэтым годзе ўжо летам на адным з нашых аэрадромаў у Рэспубліцы Беларусь пачынаецца нясенне сумеснага баявога дзяжурства сіламі і сродкамі Ваенна-паветраных сіл і войскаў ППА Рэспублікі Беларусь і Паветрана-касмічнымі сіламі РФ", - сказаў ён.

Ігар Голуб таксама адзначыў, што беларускія ваенныя пастаянна задзейнічаны ў сумесных трэніроўках па проціпаветранай абароне. У 2021 годзе плануецца ўдзел у аператыўна-тактычных вучэннях з родамі войскаў ВПС і ППА Беларусі на палігоне Ашулук у Астраханскай вобласці, а таксама ў сумесных вучэннях "Баявая садружнасць - 2021".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі