24 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Новая дата візіту еўракамісара па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханеса Хана ў Мінск не вызначана, але ён на бягучым тыдні сустрэнецца з прэм'ер-міністрам і намеснікам кіраўніка МЗС Беларусі на міжнародных мерапрыемствах. Аб гэтым журналістам перад брыфінгам паведаміла кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
З прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым сустрэча еўракамісара павінна прайсці 27 кастрычніка ў Люксембургу, дзе адбудзецца Беларуска-еўрапейскі інвестыцыйны форум. Сустрэча з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Алегам Краўчанкам пройдзе ў час мерапрыемстваў "Усходняга партнёрства" ў Таліне 25-27 кастрычніка.
Як паведамлялася БЕЛТА, еўрапейскі камісар па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханес Хан 17 кастрычніка павінен быў прыбыць у Беларусь з рабочым візітам. Аднак затым візіт быў перанесены.