Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Стд 2017

Вялікабрытанія зацікаўлена паглыбляць супрацоўніцтва з Беларуссю

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікабрытанія зацікаўлена паглыбляць супрацоўніцтва з Беларуссю. Аб гэтым гаворыцца ў пратакольным пасланні міністра замежных спраў Злучанага Каралеўства Борыса Джонсана, адрасаваным кіраўніку беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзіміру Макею з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Пасланне перадала 27 студзеня Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб на сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Алегам Краўчанкам. "У пасланні Борыса Джонсана падкрэсліваецца зацікаўленасць Вялікабрытаніі паглыбляць двухбаковае супрацоўніцтва з Беларуссю па пытаннях, што ўяўляюць узаемны інтарэс", - праінфармавалі ў прэс-службе.

У гэты ж дзень Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Вялікабрытаніі Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з дырэктарам дэпартамента Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі МЗС Вялікабрытаніі Майклам Тэтхемам. Беларускі дыпламат уручыў аналагічнае пратакольнае пасланне Уладзіміра Макея кіраўніку брытанскага знешнепалітычнага ведамства. "У пасланні міністра асабліва адзначаецца, што Вялікабрытанія ў ліку першых дзяржаў свету ўстанавіла дыпламатычныя адносіны з Беларуссю", - падкрэслілі ў прэс-службе МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі