Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Чэр 2018

ВДС Саюзнай дзяржавы зацвердзіў праграму ўзгодненых дзеянняў у знешняй палітыцы на 2018-2019 гады

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2018-2019 гады зацверджана 19 чэрвеня ў Мінску на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета СД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У праграме, прадстаўленай міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Расіі, захавана пераемнасць. Краіны і далей прадоўжаць паглыбляць двухбаковае ўзаемадзеянне на прасторы СНД і АДКБ. Размова таксама ідзе аб такіх напрамках, як фарміраванне ўзгодненай пазіцыі ў ААН, АБСЕ і іншых міжнародных арганізацыях, забеспячэнне рэгіянальнай і еўрапейскай бяспекі, павышэнне ролі Беларусі і Расіі ў барацьбе з новымі выклікамі і пагрозамі, у тым ліку міжнародным тэрарызмам, экстрэмізмам, нелегальнай міграцыяй, гандлем людзьмі, наркагандлем, транснацыянальнай злачыннасцю.

Адным з важнейшых вектараў супрацоўніцтва ў праграме вызначана актыўнае ўзаемадзеянне ў сферы ўмацавання і развіцця Саюзнай дзяржавы. Асаблівая ўвага ўдзелена аказанню дыпламатычнага суправаджэння дзейнасці ЕАЭС, павышэнню яго міжнароднага аўтарытэту, нарошчванню супрацоўніцтва ў пытаннях спалучэння будаўніцтва саюза і кітайскага праекта "Адзін пояс і адзін шлях".

Праграма дае магчымасць весці актыўны сістэмны дыялог бакоў па найбольш важных праблемах міжнародных адносін і каардынаваць намаганні ў знешняй палітыцы, у тым ліку па асноўных пытаннях парадку дня МАГАТЭ на сесіях Савета кіраўнікоў агенцтва, а таксама ўзаемадзеяння пры ўзгадненні рэзалюцый і рашэнняў сесій Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі