Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Крс 2024

Вальфовіч: узгадненне працэдурных пытанняў па прыняцці Беларусі ў ШАС завершана

Вальфовіч: узгадненне працэдурных пытанняў па прыняцці Беларусі ў ШАС завершана
Фота з архiва

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Працэс узгаднення ўсіх працэдурных пытанняў па прыняцці Беларусі ў склад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва завершаны. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, паведамляе БЕЛТА.

Ён адзначыў, што Беларусь на 19-й сустрэчы сакратароў саветаў бяспекі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, якая прайшла ў Астане, прымала ўдзел у якасці краіны-наглядальніка па запрашэнні казахстанскага боку.

"Спадзяюся, што гэта сапраўды апошняя наша сустрэча, калі Беларусь прымае ўдзел як краіна-наглядальнік. У ліпені на саміце кіраўнікоў дзяржаў, спадзяюся, што будзе пастаўлена кропка ў працэдуры прыняцця нашай краіны ў склад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Працэс узгаднення ўсіх працэдурных пытанняў па прыняцці нашай краіны ў арганізацыю завершаны. Літаральна некаторы час таму я размаўляў з генеральным сакратаром Шанхайскай арганізацыі. Ён мяне запэўніў, што ўсе дзяржавы падпісалі адпаведныя пратакольныя дакументы. Засталося паставіць кропку афіцыйна на саміце кіраўнікоў дзяржаў, прыняць нашу краіну ў склад Шанхайскай арганізацыі", - адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі.

Сімвалічна, што гэта адбудзецца 4 ліпеня, практычна адразу пасля таго, як Беларусь адзначыць 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.

"Мы станем дзясятай краінай, якая ўступіць у Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. І, як мне расказалі, першай па алфавіце, якая будзе ўзначальваць Шанхайскі клуб, - гэта таксама, напэўна, сімвалічна. Сапраўды Беларусь - прыхільніца ўсіх тых момантаў, якія абмяркоўваліся на сустрэчы, і падтрымлівае ўсе пачынанні, якія вылучаліся Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва", - запэўніў ён.

"Шанхайская арганізацыя - унікальная арганізацыя. Так, яна не з'яўляецца ваенна-палітычным блокам, але гэта арганізацыя выпрацоўвае рашэнні па пытаннях бяспекі і стабільнасці ў зоне адказнасці краін, якія ўваходзяць у Шанхайскую арганізацыю. Нягледзячы на тое, што яна сёння ўключае 9 краін, яна аб'ядноўвае амаль 65 працэнтаў Еўразіі і 25 працэнтаў наогул зямнога шара. Колькасць насельніцтва, што складае Шанхайскую арганізацыю, - 4 млрд чалавек, практычна палавіна насельніцтва зямнога шара, - удакладніў Аляксандр Вальфовіч. - І аўтарытэт Шанхайскай арганізацыі сёння няўхільна расце, на жаль гэта адбываецца на фоне зніжэння аўтарытэту такіх міжнародных арганізацый, як Арганізацыя Аб'яднаных Нацый і АБСЕ. Таму Шанхайская арганізацыя ўнікальная, яна сёння працаздольная і адкрытая для ўзаемадзеяння з усімі міжнароднымі пляцоўкамі і структурамі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі