8 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч 8 лістапада ў Маскве правёў перагаворы з сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па выніках перагавораў Аляксандр Вальфовіч і Мікалай Патрушаў падпісалі план мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва апаратаў саветаў бяспекі Беларусі і Расіі на 2024-2025 гады.
Аляксандр Вальфовіч прыехаў у Маскву для ўдзелу ў штогадовай сустрэчы сакратароў саветаў бяспекі краін СНД.