Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Врс 2024

Вальфовіч: Беларусь і Іран аднолькава глядзяць на будаўніцтва шматпалярнага свету

Вальфовіч: Беларусь і Іран аднолькава глядзяць на будаўніцтва шматпалярнага свету

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Іран аднолькава глядзяць на будаўніцтва шматпалярнага свету. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч на сустрэчы з сакратаром Вышэйшага савета нацыянальнай бяспекі Ірана Алі Акбарам Ахмадзіянам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я сапраўды рады нашай асабістай сустрэчы на беларускай зямлі. Беларусь разглядае Іран як дружалюбную краіну, з якой у нас сёння агульныя інтарэсы. Наша з вамі больш цеснае ўзаемадзеянне сапраўды будзе садзейнічаць дасягненню міру і бяспекі як на тэрыторыі нашых краін, так і ў цэлым у свеце", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржсакратар Савета бяспекі адзначыў, што Беларусь і Іран аднолькава глядзяць на будаўніцтва шматпалярнага свету, выступаюць за развіццё дзяржаў, іх суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць, паважаюць інтарэсы іншых народаў.

"Аб гэтым гаварыў у Палацы Незалежнасці Прэзідэнт Беларусі, і вы таксама пацвярджалі гэты пункт гледжання", - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі