16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Актуальныя пытанні ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Еўрасаюзам абмеркаваны на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіруючым дырэктарам па справах Еўропы і Цэнтральнай Азіі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (ЕСЗД) Томасам Маер-Хартынгам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Прадстаўнік ЕСЗД узначальвае дэлегацыю ЕС, якая прыбыла ў Беларусь для ўдзелу ў другім пасяджэнні каардынацыйнай групы Беларусь-ЕС, што пройдзе ў Мінску 16-17 лістапада.