29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом ФРГ Манфрэдам Хутэрэрам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У час сустрэчы бакі абмеркавалі супрацоўніцтва Беларусі і Германіі, а таксама ўзаемадзеянне дзвюх краін у міжнародных арганізацыях.