Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Снж 2017

Уступіла ў сілу пагадненне паміж Беларуссю і кітайскім Ганконгам аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання

Уступіла ў сілу пагадненне паміж Беларуссю і кітайскім Ганконгам аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання4 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пагадненне паміж Беларуссю і спецыяльным адміністрацыйным рэгіёнам Ганконг КНР аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання ўступіла ў сілу, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Пекіне.

"Па выніках праходжання беларускім і кітайскім бакамі неабходных унутрыдзяржаўных працэдур Пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў адносна падаткаў на даходы і капітал уступіла ў сілу з 30 лістапада 2017 года", - удакладнілі ў дыпмісіі.

Пагадненне было падпісана па выніках перагавораў першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Васіля Мацюшэўскага з кіраўніком адміністрацыі САР Ганконг Лян Чжэньінам у час візіту беларускай урадавай дэлегацыі ў студзені 2017 года. Бакі вызначылі вектары развіцця супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай, фінансавай, гандлёва-эканамічнай і турыстычных сферах.

У адпаведнасці з пагадненнем стаўка па дывідэндах і працэнтах складае 5 працэнтаў, стаўка роялці - ад 3 працэнтаў да 5 працэнтаў. На думку спецыялістаў, гэта створыць спрыяльныя ўмовы для супрацоўніцтва ў фінансавай сферы, а таксама дасць магчымасць істотна актывізаваць кантакты ў галіне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і кітайскім Ганконгам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі