Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Крс 2020

Усе арганізаваныя турысты вярнуліся ў Беларусь - Мінспорт

Усе арганізаваныя турысты вярнуліся ў Беларусь - Мінспорт
Фота з архiва

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе арганізаваныя турысты, якія куплялі пуцёўкі ў турфірмах, вярнуліся ў Беларусь, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч.

"Паводле даных тураператараў і турагентаў, на сёння беларускіх арганізаваных турыстаў за мяжой няма. Пэўныя праблемы былі пры вяртанні апошніх 6 чалавек - турыстаў з Тайланда, але яны ўчора ўжо вярнуліся ў Мінск", - расказала Ірына Варановіч.

Што датычыцца самастойных турыстаў, якія арганізоўвалі свой адпачынак без дапамогі турфірм, то некаторыя з іх яшчэ застаюцца за мяжой. Іх дакладную колькасць цяжка назваць. Над іх вяртаннем працуе Міністэрства замежных спраў сумесна з іншымі дзяржаўнымі органамі.

Для кансультацый у дэпартаменце па турызме прадаўжае працаваць прамая лінія. Да гэтага часу на яе паступіла больш за 1 150 званкоў. Акрамя таго, прадаўжаюць паступаць электронныя звароты - прыйшло ўжо больш за 350 пісем. "Цяпер прамая лінія працуе з 7.00 да 19.00, прадаўжаем кансультаваць і адказваць на пытанні, якія цікавяць людзей. Калі быў пік зваротаў, прамая лінія была кругласутачнай, цяпер ужо ў начны час званкоў не паступае", - растлумачыла Ірына Варановіч.

Як паведамлялася, дапамога ў вяртанні ў Беларусь патрэбна была амаль 8 тысячам турыстаў, якія куплялі пуцёўкі ў турфірмах і сутыкнуліся з закрыццём граніц з-за каранавіруса. Найбольшая колькасць беларускіх турыстаў была ў Егіпце - каля 6 тыс. Беларускія барты дапамагалі вывозіць у тым ліку замежных грамадзян.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі