22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Пакістане Андрэй Ермаловіч 22 сакавіка сустрэўся з міністрам прамысловасці і вытворчасцей Пакістана Ханам Жатоем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў прамысловай сферы, праграму маючага адбыцца візіту ўрадавай дэлегацыі Пакістана ў Мінск для азнаямлення з прамысловым патэнцыялам Рэспублікі Беларусь і парадак дня ўстаноўчага пасяджэння сумеснай рабочай групы па прамысловай кааперацыі.