Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Ліп 2021

Урад зацвердзіў парадак уезду замежных грамадзян у Беларусь для вакцынацыі

Урад зацвердзіў парадак уезду замежных грамадзян у Беларусь для вакцынацыі
Фота з архiва

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зацверджана палажэнне аб парадку наведвання замежнымі грамадзянамі Беларусі для вакцынацыі і парадку функцыянавання інфармацыйнай сістэмы для збору, апрацоўкі і ўліку заявак на вакцынацыю. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 13 ліпеня 2021 года нумар 400, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, уезд замежных грамадзян у Беларусь для вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19, а таксама іх выезд будзе ажыццяўляцца ў міжнародных пунктах пропуску праз беларускую дзяржграніцу аднаразова па заяўцы на вакцынацыю (аднакампанентнай вакцынай або кожным кампанентам вакцыны). Замежныя грамадзяне прыбываюць на тэрыторыю Беларусі на аснове дзеючага пашпарта або іншага дакумента, які яго замяняе, прызначанага для выезду за граніцу.

Уезд у Беларусь замежных грамадзян магчымы не раней за два каляндарныя дні да пацверджанай даты вакцынацыі і не пазней за названую дату. Калі на дату правядзення вакцынацыі фактычны ўезд на тэрыторыю Беларусі не ажыццёўлены, заяўка на вакцынацыю анулюецца.

Замежныя грамадзяне, якія прайшлі вакцынацыю, абавязаны выехаць да заканчэння тэрміну знаходжання, устаноўленага ў пункце 1 Указа Прэзідэнта ад 1 ліпеня 2021 года нумар 251. У выпадку стыхійных бедстваў, аварый або надзвычайных сітуацый прыроднага або тэхнагеннага характару, хваробы або стану здароўя, іншых непрадбачаных абставін, якія перашкаджаюць выезду замежнага грамадзяніна з Беларусі да заканчэння тэрміну знаходжання, замежны грамадзянін або яго прадстаўнік павінны звярнуцца ў бліжэйшы орган унутраных спраў з заявай аб прадаўжэнні тэрміну часовага знаходжання і рэгістрацыі.

Палажэннем прадугледжана, што Міністэрства аховы здароўя сумесна з ДПК, МУС павінны прымаць меры па ўстанаўленні прычын няяўкі замежных грамадзян, якія ўехалі ў Беларусь на аснове заяўкі на вакцынацыю, але не звярнуліся ў арганізацыю аховы здароўя для яе правядзення, для прыняцця рашэння аб магчымасці іх далейшага ўезду ў Беларусь. Пры адсутнасці аб'ектыўных прычын няяўкі заяўка на вакцынацыю не падлягае паўторнай рэгістрацыі ў інфармацыйнай сістэме.

Што датычыцца інфармацыйнай сістэмы, то яна, згодна з дакументам, уяўляе сабой вэб-інтэрфейс, які забяспечвае збор, апрацоўку і ўлік заявак на вакцынацыю, уключаючы інфармацыйнае ўзаемадзеянне і доступ ва ўстаноўленым парадку да гэтай інфармацыі замежных грамадзян, дзяржаўных органаў і арганізацый.

Міністэрству аховы здароўя названай пастановай прадастаўлена права тлумачыць пытанні прымянення гэтага дакумента.

Пастанова ўступае ў сілу з 15 ліпеня 2021 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі