Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Сак 2019

Урад зацвердзіў фінансавую праграму рэспубліканскага бюджэту на 2019-2021 гады

Урад зацвердзіў фінансавую праграму рэспубліканскага бюджэту на 2019-2021 гады

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сярэднетэрміновая фінансавая праграма рэспубліканскага бюджэту на 2019-2021 гады зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 6 сакавіка 2019 года нумар 149, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўрад.

Праграма вызначае асноўныя параметры эканамічнага развіцця і важнейшыя грашова-крэдытныя паказчыкі Беларусі, ліміт дзяржаўнага доўгу, асноўныя параметры рэспубліканскага бюджэту і гранічныя аб'ёмы расходаў рэспубліканскага бюджэту па дзяржпраграмах на 2019-2020 гады (без уліку сродкаў рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду на 2019 год).

Праграмай закладзены аб'ёмы валавога ўнутранага прадукту на 2019 год - Br129 млрд 386,4 млн, на 2020 год - Br146 млрд 3,9 млн, на 2021 год - Br159 млрд 97,5 млн. Тэмпы росту ВУП запланаваны на ўзроўні 102,1 працэнта ў 2019-м, 102,5 працэнта - у 2020-м і 102,8 працэнта - у 2021-м. Стаўка рэфінансавання прагназуецца на ўзроўні 10 працэнтаў на канец 2019 года, 9,5 працэнта - на канец 2020 года і 9 працэнтаў - на канец 2021 года.

Індэкс росту спажывецкіх цэн у сярэднім за 2019 год вызначаны ў сярэднетэрміновай праграме на ўзроўні 105,3 працэнта, за 2020 год - 105 працэнтаў, 2021-ы - 104,5 працэнта. Курс долара да канца 2019 года - Br2,2681 за $1, да канца 2020-га - Br2,3262, да канца 2021-га - Br2,3861. Для планавання бюджэту цана на нафту вызначана $60 за бараль у 2019 годзе, $55 - у 2020-м, $50 - у 2021 годзе.

Суадносіны дзярждоўгу і ВУП на працягу трох гадоў запланаваны на ўзроўні 45 працэнтаў.

Прафіцыт бюджэту ў 2019 годзе чакаецца на ўзроўні Br1,7 млрд, у 2020-м - амаль Br1,4 млрд, у 2021-м - Br1,15 млрд.

Фінансавая праграма павінна рэалізоўвацца з улікам наступных мер бюджэтна-падатковай палітыкі: падатковая нагрузка на эканоміку павінна быць на ўзроўні, які не перавышае 26 працэнтаў ад ВУП, захаванне нарматываў адлічэнняў ад рэспубліканскіх падаткаў у бюджэты ўсіх узроўняў, абмежаванне расходаў рэспубліканскага бюджэту для фарміравання прафіцыту для пагашэння часткі дзярждоўгу, выкананне не менш як 25 працэнтаў абавязацельстваў па пагашэнні дзярждоўгу ў адпаведным фiнансавым годзе за кошт недаўгавых крыніц.

Прадугледжана таксама штогадовае зніжэнне ў 2019-2020 гадах аб'ёмаў бюджэтнага ўдзелу ва ўсіх відах дзяржаўнай падтрымкі рэальнага сектара эканомікі не менш як на 10 працэнтаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі