22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад часова забараніў вываз з Беларусі апаратуры для кіслароднай тэрапіі, штучнага дыхання або іншай тэрапеўтычнай дыхальнай апаратуры. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 21 красавіка 2020 года нумар 243, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Гэта забарона не закране апаратуру, што выкарыстоўваецца выключна для азонавай або аэразольнай тэрапіі.
Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 20 красавіка бягучага года.