Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Жнв 2020

Урад Беларусі склаў паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам

Урад Беларусі склаў паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам
Фота з архiва

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі склаў паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 15 жніўня нумар 480, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, у адпаведнасці з арт.106 Канстытуцыі, арт.9 закона ад 23 ліпеня 2008 года нумар 424-З "Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь" беларускі ўрад склаў паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

Як паведамлялася раней, кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даручыў аператыўна падрыхтаваць дакументы па далейшай рабоце ўрада. Тады Прэзідэнт адзначыў, што ў асноўным урад сфарміраваны. Разам з тым ён дадаў, што, можа, будуць нейкія нюансы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі