Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Кст 2020

Урад Беларусі плануе ў 2021 годзе рост ВУП на 1,8 працэнта

Урад Беларусі плануе ў 2021 годзе рост ВУП на 1,8 працэнта

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі плануе ў 2021 годзе рост ВУП на 1,8 працэнта. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваюцца праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі і рэспубліканскага бюджэту на 2021 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Зыходзячы з разлікаў, рост эканомікі ў наступным годзе запланаваны на ўзроўні 101,8 працэнта, прытым што мы плануем захаваць ВУП бягучага года на ўзроўні 100 працэнтаў (да ўзроўню 2019 года. - Заўвага БЕЛТА). І гэта прытым, што многія развітыя краіны плануюць выйсці на дакрызісныя паказчыкі толькі ў 2022 годзе", - сказаў Раман Галоўчанка.

Распрацоўка пакета эканамічных дакументаў на 2021 год пачалася тры месяцы таму. Разам з тым, паводле слоў прэм'ер-міністра, за мінулыя некалькі тыдняў істотна змяніліся ацэнкі развіцця сусветнай эканомікі, краін - гандлёвых партнёраў Беларусі, змянення цэн на кан'юнктурныя тавары, курсаў валют, захоўваецца высокая валацільнасць і нявызначанасць іх дынамікі.

Раман Галоўчанка звярнуў увагу, што ключавыя параметры эфектыўнасці работы ўрада, якія будуць устаноўлены кіраўніком дзяржавы, павінны адлюстроўваць не працэс, а мэту - павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва. "Не гнаць любой цаной валавыя паказчыкі, а працаваць над зніжэннем затрат, павышэннем прадукцыйнасці і іншымі якаснымі паказчыкамі", - растлумачыў ён.

Кіраўнік урада адзначыў, што прагноз 2021 года павінен быць максімальна рэалістычны з улікам рэсурсных магчымасцей эканомікі, заснаваны на дакладных знешніх і ўнутраных умовах.

Згодна з падрыхтаванымі праектамі дакументаў, інтэграванымі паказчыкамі работы вертыкалі стануць эфектыўнасць гаспадарчай дзейнасці і прыбытак. Раман Галоўчанка папрасіў Мінэканомікі агучыць аргументаваную пазіцыю на карысць выбраных падыходаў, уключаючы прапанаваную новую сістэму паказчыкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі