Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Кст 2018

Урад Беларусі падпіша пагадненні аб супрацоўніцтве з шасцю рэгіёнамі Расіі

Урад Беларусі падпіша пагадненні аб супрацоўніцтве з шасцю рэгіёнамі Расіі

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі падпіша пагадненні аб супрацоўніцтве з шасцю рэгіёнамі Расіі. Гэта прадугледжана пастановамі Савета Міністраў ад 5 кастрычніка 2018 года нумар 715, 716, 717, 718, 719 і нумар 720, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Савет Міністраў прыняў прапанову Міністэрства замежных спраў аб заключэнні пагаднення паміж урадам Беларусі і ўрадам Рэспублікі Калмыкія аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным, культурным і гуманітарным супрацоўніцтве.

З урадам Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі будзе падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-культурнай сферах.

З Кабінетам Міністраў Рэспублікі Адыгея, урадамі Рэспублікі Комі, Рэспублікі Інгушэція, Яўрэйскай аўтаномнай вобласці будуць падпісаны пагадненні аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і сацыяльна-культурным супрацоўніцтве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі