Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Стд 2015

Урад Беларусі ў праграме дзеянняў на 2015 год зробіць упор на пераход да якасных паказчыкаў

19 студзеня, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Урад Беларусі ў праграме дзеянняў на 2015 год зробіць упор на пераход ад колькасных паказчыкаў да якасных. Аб гэтым заявіў у інтэрв'ю журналістам прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер рыхтуецца праграма дзейнасці ўрада на бягучы год. "Нейкіх асаблівых навацый у рамках гэтага дакумента не прадбачыцца. Упор будзе зроблены перш за ўсё на тое, каб ацэнка дзейнасці больш зводзілася ад колькасных да якасных паказчыкаў", - сказаў кіраўнік урада. Не менш важным павінна стаць і "прывядзенне сваіх патрэбнасцей да нашых магчымасцей".

Андрэй Кабякоў нагадаў, што пры падрыхтоўцы бюджэту на 2015 год у кіраўніка дзяржавы прайшоў шэраг нарад. Першапачаткова бюджэт разлічваўся зыходзячы з прагнозу цаны на нафту $100 за барэль, потым - $83. Цяпер цана на нафту крыху ніжэйшая за $50. "Натуральна, гэта патрабуе адэкватных мер рэагавання з нашага боку, таму ўрад падлічвае мадэль варыянтнага развіцця сітуацыі (і ўжо ёсць чарнавы варыянт), бо пакуль ніхто ў свеце не можа прадказаць, на якім узроўні спыніцца цана нафты, як у далейшым будуць развівацца эканамічныя падзеі ў нашых бліжэйшых партнёраў (Расіі, краінах СНД), у Еўрапейскім саюзе, дзе таксама не ўсё проста ў эканоміцы, - адзначыў Андрэй Кабякоў. - Гэта сведчыць аб тым, што мы павінны вельмі ўважліва паглядзець на свае бюджэтныя расходы".

Пры гэтым кіраўнік урада падкрэсліў: "Ні аб якім скарачэнні сацыяльных расходаў, выплат заработных плат і г.д. гаворкі не ідзе. Але тым не менш, ад таго, ад чаго можна адмовіцца, напэўна, давядзецца адмовіцца або вырашыць тую ці іншую праблему фінансавання крыху пазней". Галоўнае на гэты год - забяспечыць збалансаванае паступальнае развіццё беларускай эканомікі, рэзюмаваў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі