4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі адобрыў сем праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 2 лютага 2021 года нумар 65 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Праект "EU4Digital: Падключэнне навуковых і адукацыйных супольнасцей (EaPConnect)" будзе каардынаваць Нацыянальная акадэмія навук, праект "Умацаванне супрацоўніцтва паміж ЕС і Рэспублікай Беларусь у мытнай сферы" - Дзяржаўны мытны камітэт.
За праекты па водным сектары Беларусі ў гарадах Клецк, Любань, Фаніпаль, Бяроза будуць адказваць Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі і аблвыканкамы.
Міністэрства адукацыі вызначана каардынатарам праекта "Мадэрнізацыя падрыхтоўкі аспірантаў у галіне прыродазнаўчых навук і ўдасканаленне методык навучання".
Праекты адобраны на аснове прапаноў Камісіі па пытаннях міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва пры Савеце Міністраў.