Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Сак 2016

Урад адобрыў краінавую праграму ЮНФПА для Беларусі на 2016-2020 гады

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад адобрыў краінавую праграму Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) для Беларусі на 2016-2020 гады. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 23 сакавіка 2016 года нумар 230, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Краінавая праграма распрацавана на аснове Стратэгічнага плана ЮНФПА на 2014-2017 гады і рамачнай праграмы ААН па аказанні дапамогі Беларусі ў мэтах развіцця на 2016-2020 гады.

Дзейнасць ЮНФПА ў адпаведнасці з краінавай праграмай будзе сканцэнтравана на падрыхтоўцы і рэалізацыі праектаў па трох асноўных напрамках: рэпрадуктыўнае здароўе; гендарная роўнасць і пашырэнне правоў і магчымасцей жанчын; дынаміка колькасці народанасельніцтва.

Пастановай таксама адобраны праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЮНФПА "Развіццё інклюзіўнага мясцовага кіравання ў Рэспубліцы Беларусь". Ён прадугледжвае стварэнне новых вучэбных праграм для дзяржаўных служачых на базе Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. Акрамя таго, у рамках праекта мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы Гомельскай вобласці апрабуюць новыя інструменты ацэнкі якасці дзяржаўных паслуг, а таксама механізмы ўключэння насельніцтва ў вырашэнне праблем мясцовага развіцця.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі