28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 305, якім зацвярджаецца Палажэнне аб упаўнаважаным прадстаўніку кіраўніка дзяржавы ў вобласці і Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Палажэнне вызначае парадак назначэння і вызвалення ўпаўнаважанага прадстаўніка, замацоўвае яго прававы статус.
Сярод асноўных задач упаўнаважанага прадстаўніка: аналіз і прагназаванне грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі на адпаведнай тэрыторыі, уключаючы ацэнку існуючых праблем; інфармаванне Прэзідэнта аб стане спраў у адпаведным рэгіёне; удзел у выпрацоўцы прапаноў па развіцці рэгіёнаў.
Замацаванне кампетэнцыі ўпаўнаважаных прадстаўнікоў кіраўніка дзяржавы накіравана на павышэнне эфектыўнасці іх дзейнасці і ўзмацненне ўплыву на развіццё рэгіёнаў.
Указ уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.