25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль абмеркавалі па тэлефоне сітуацыю на граніцы Беларусі з краінамі ЕС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта Расіі.
Пры абмеркаванні сітуацыі на граніцах Беларусі з краінамі ЕС з абодвух бакоў акцэнтавана важнасць больш хуткага вырашэння міграцыйнага крызісу на аснове норм міжнароднага гуманітарнага права. Пацверджана мэтазгоднасць наладжвання сістэмнага ўзаемадзеяння Еўрасаюза з Мінскам, як гэта было дамоўлена ў тэлефонных кантактах Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з выконваючай абавязкі Федэральнага канцлера ФРГ Ангелай Меркель.
У гэтым кантэксце Уладзімір Пуцін адзначыў контрпрадукцыйнасць намераў еўрапейскіх дзяржаў увесці чарговыя антыбеларускія санкцыі.
Звернута ўвага на факты прымянення польскімі сілавікамі вадамётаў, слёзатачывага газу, святлошумавых гранат і іншых спецсродкаў. Выказана надзея, што Шарль Мішэль папрацуе з Варшавай з мэтай недапушчэння насілля ў адносінах да мігрантаў і адмовы ад дзеянняў, якія маглі б прывесці да эскалацыі сітуацыі.