11 чэрвеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў на пасаду міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Уладзімір Каранік нарадзіўся ў 1973 годзе ў Гродне. У 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
З 1996 па 2011 год працаваў на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава (раней - Навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава). Быў урачом-стажорам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам аддзялення таракальнай анкапаталогіі, таракальным хірургам (загадчыкам) РНПЦ.
З 2011 года да гэтага часу займаў пасаду галоўнага ўрача Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера.