Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Лют 2020

У парламенце Беларусі разлічваюць на сустрэчу з генсакратаром ААН у жніўні ў Вене

У парламенце Беларусі разлічваюць на сустрэчу з генсакратаром ААН у жніўні ў Вене

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У парламенце Беларусі разлічваюць на сустрэчу з генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам на палях V Сусветнай канферэнцыі спікераў, якая пройдзе ў жніўні ў Вене. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Іааннай Казана-Вішнявецкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Форум будзе прысвечаны міжнароднаму супрацоўніцтву парламентарыяў. "Магчыма, на канферэнцыі ў нас атрымаецца сустрэцца з генеральным сакратаром ААН. Ёсць аб чым пагаварыць. Гэта і ініцыятыва Прэзідэнта Беларусі аб фарміраванні пояса лічбавага добрасуседства, пытанні экалогіі, зялёнай эканомікі", - лічыць спікер.

Уладзімір Андрэйчанка і Іаанна Казана-Вішнявецкі абмяркоўвалі ўдзел Палаты прадстаўнікоў у святкаванні 75-й гадавіны ААН. Спікер расказаў аб некаторых мерапрыемствах, якія маюць намер правесці дэпутаты. Так, 26 чэрвеня (у гэты дзень у 1945 годзе ў Сан-Францыска быў падпісаны Статут ААН) у парламенце плануюць правесці круглы стол, прысвяціўшы яго месцу і ролі ААН у XXI стагоддзі. Старшыня Палаты прадстаўнікоў нагадаў, што Беларусь стаяла ля вытокаў ААН і заўсёды выступала за тое, каб роля арганізацыі ў справе забеспячэння міру, стабільнасці ўмацоўвалася.

Ён адзначыў канструктыўныя адносіны з прадстаўніцтвам ААН у Беларусі. "Мы вельмі высока цэнім станоўчы ўклад, які яна ўносіць у развіццё краіны", - сказаў спікер. У індэксе дасягнення глабальных Мэт устойлівага развіцця за 2019 год Беларусь заняла 23-е месца сярод 162 краін. Свой уклад у дасягненне такога выніку ўнесла і сістэма органаў ААН, якія працуюць у краіне. "Поле для дзейнасці ў нас яшчэ вельмі вялікае. Мы маем намер цесна супрацоўнічаць, каб атрымаць яшчэ больш высокія паказчыкі ў 2020 годзе", - падкрэсліў спікер. Пры гэтым ён удакладніў, што "размова ідзе не проста аб нейкіх паказчыках, а аб жыцці людзей, развіцці адукацыі, ахове здароўя, вырашэнні сацыяльных пытанняў".

Бакі абмеркавалі таксама пытанні, якія датычацца завяршэння падрыхтоўкі Рамачнай праграмы супрацоўніцтва ААН і Беларусі на 2021-2025 гады. Уладзімір Андрэйчанка праінфармаваў, што ў парламенце сочаць за гэтай работай і падключацца да рэалізацыі праграмы, калі яна будзе прынята.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі