18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік сустрэўся з паслом Еўрапейскага саюза ў Беларусі Дзіркам Шубелем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
На сустрэчы абмеркаваны стан і перспектывы супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС.
"Беларускім бокам быў адзначаны неканструктыўны характар уведзеных Еўрапейскім саюзам абмежавальных мер у адносінах да Рэспублікі Беларусь, яе фізічных і юрыдычных асоб. Падкрэслена зацікаўленасць у развіцці ўзаемадзеяння з ЕС на прынцыпах узаемнай павагі і добрасуседства", - адзначылі ў прэс-службе МЗС.