21 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 21 лістапада сустрэўся з дэлегацыяй Камітэта па палітыцы і бяспецы Савета Еўрапейскага саюза, якая ўпершыню наведвае Беларусь з рабочым візітам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.
Камітэт па палітыцы і бяспецы з'яўляецца ключавым палітычным органам па падрыхтоўцы і ўзгадненні рашэнняў Савета Еўрапейскага саюза. Камітэт складаецца з пастаянных прадстаўнікоў 28 краін - членаў ЕС у рангу паслоў. Старшынёй КПБ з'яўляецца пасол адной з краін ЕС, які пры назначэнні пераходзіць на работу ў апарат Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Цяпер гэту пасаду займае Уолтэр Стывенс (Бельгія). Пасяджэнні Камітэта па палітыцы і бяспецы Савета ЕС праходзяць у Бруселі.