Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Ліп 2023

У МЗС абмеркавалі вынікі і перспектывы дзейнасці прадстаўніцтва ПРААН у Беларусі

У МЗС абмеркавалі вынікі і перспектывы дзейнасці прадстаўніцтва ПРААН у Беларусі
Аляксандра Салаўёва і Сяргей Алейнік. Фота МЗС

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з пастаянным прадстаўніком Праграмы развіцця ААН у Беларусі Аляксандрай Салаўёвай з нагоды завяршэння ёю сваёй місіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Сяргей Алейнік падзякаваў Аляксандры Салаўёвай за актыўную работу на пасадзе пастаянага прадстаўніка Праграмы развіцця ААН у Беларусі і пажадаў далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці, а таксама выказаў надзею на захаванне пераемнасці ў рабоце прадстаўніцтва ПРААН у Беларусі.

Бакі адзначылі высокі ўзровень узаемадзеяння Беларусі з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый і яе асноўнымі агенцтвамі і фондамі, а таксама абмяняліся меркаваннямі аб выніках і перспектывах дзейнасці прадстаўніцтва ПРААН у Беларусі, у тым ліку па пытаннях устойлівага развіцця.

Кіраўнік МЗС пацвердзіў намер Беларусі прадаўжаць набраны тэмп па выкананні краінай Парадку дня - 2030 да намечанага тэрміну. "Асобна падкрэсліў неабходнасць процідзеяння палітыцы аднабаковых прымусовых мер, якія пагражаюць дасягненню Мэт устойлівага развіцця і негатыўна ўплываюць на ўстойлівае развіццё дзяржаў у свеце", - праінфармавалі ў МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі