14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску праходзіць пасяджэнне падгрупы па Украіне па эканамічных пытаннях. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.
"У мэтах выканання рашэння кантактнай групы па Украіне ад 6 мая ўдзельнікі рабочай групы па эканамічных пытаннях прыбылі на перагаворы ў Мінск. Іх сустрэча пачалася ў 12 гадзін і пройдзе ў закрытым для прэсы рэжыме", - паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі.