15 снежня, Масква /Святлана Саўко - БЕЛТА/. У Маскве каля трох гадзін прадаўжаюцца перагаворы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У цэнтры ўвагі кіраўнікоў дзяржаў - шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін і міжнароднага парадку дня, узаемадзеяння ў інтэграцыйных аб'яднаннях.
Чакаецца, што па выніках перагавораў прэзідэнты зробяць заяву для прадстаўнікоў СМІ, будуць падпісаны міжнародныя дакументы.
Беларуска-расійскія адносіны знаходзяцца на высокім узроўні з пункту гледжання ўсіх магчымых напрамкаў міждзяржаўнага ўзаемадзеяння - палітыкі, эканомікі, сацыяльнай сферы і культуры. Расія з'яўляецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі.