Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Сак 2017

У Дзяржпагранкамітэце пракаменціравалі планы Латвіі па будаўніцтве агароджы на граніцы з Беларуссю

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узвядзенне інжынерных збудаванняў на дзяржграніцы - нармальная практыка, накіраваная на тое, каб забяспечваць яе эфектыўную ахову з меншымі затратамі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антон Бычкоўскі, каменціруючы планы Латвіі па ўзвядзенні агароджы на граніцы з Беларуссю.

"Умацаванне дзяржаўнай граніцы, у тым ліку шляхам узвядзення інжынерных збудаванняў, - гэта нармальная практыка. Такім чынам удаецца аблегчыць работу пагранічнікаў, забяспечваць эфектыўную ахову дзяржграніцы меншымі затратамі", - адзначыў ён.

Антон Бычкоўскі звярнуў увагу, што аналагічная работа праводзіцца і на беларускіх граніцах. "Таксама ўзводзяцца інжынерныя загараджальныя збудаванні, у тым ліку розныя агароджы, якія абсталяваны сучаснымі сродкамі аховы граніцы. Гэта могуць быць сігналізацыйныя датчыкі, сістэмы відэанагляду і іншыя інтэлектуальныя сістэмы", - растлумачыў афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта.

Беларускія і латвійскія пагранічнікі цесна супрацоўнічаюць. "Па ўсіх актуальных пытаннях ёсць дыялог, узаемаразуменне", - адзначыў Антон Бычкоўскі.

Раней СМІ са спасылкай на кіраўніцтва дзяржслужбы пагранічнай аховы Латвіі паведамілі аб планах апошняй узвесці на беларуска-латвійскай граніцы агароджу працягласцю некалькі дзясяткаў кіламетраў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі