14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, які знаходзіцца 13-14 снежня з рабочым візітам у Бруселі, сустрэўся з міністрамі замежных спраў краін - членаў Еўрасаюза. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
На сустрэчы бакі абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах узаемадзеяння Беларусі і Еўрапейскага саюза.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі таксама правёў перагаворы з высокім прадстаўніком ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Федэрыкай Магерыні, еўракамісарам па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам, намеснікам генеральнага сакратара НАТА Аляксандрам Вершбоу. У час сустрэч абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі з Еўрапейскім саюзам і НАТА.