7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ нумар 480, у адпаведнасці з якім у беларускае грамадзянства прыняты 448 грамадзян Украіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У грамадзянства прыняты асобы, якія звярнуліся па гэтым пытанні пасля адпаведных даручэнняў Прэзідэнта, дадзеных у час "Вялікай размовы" - сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, медыйнай і экспертнай супольнасці, што адбылася 9 жніўня бягучага года.
Раней Прэзідэнтам ужо быў падпісаны аналагічны ўказ, у адпаведнасці з якім у грамадзянства Беларусі прыняты 248 грамадзян Украіны.
Акрамя таго, выконваючы даручэнні кіраўніка дзяржавы, падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі МУС аформілі рашэнні аб прадастаўленні беларускага грамадзянства ў рэгістрацыйным парадку 485 грамадзянам Украіны.
У цэлым пасля "Вялікай размовы" каля 1,2 тыс. чалавек, якія прыбылі з Украіны, сталі беларускімі грамадзянамі.
Цяпер у Камісіі па пытаннях грамадзянства пры Прэзідэнце Беларусі няма неразгледжаных заяў аб прыёме ў грамадзянства. У далейшым работа па выкананні даручэння кіраўніка дзяржавы будзе прадаўжацца.