12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусь з пачатку года прыбылі 70 тыс. грамадзян Украіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ДПК.
З пачатку года ў нашу краіну прыехалі 70 066 грамадзян Украіны: з тэрыторыі Украіны - 32, транзітам праз Польшчу - 55 285, праз Літву - 13 837, праз Латвію - 912.
Усяго з 24 лютага 2022 года ў Рэспубліку Беларусь з украінскай тэрыторыі прыбылі 216 558 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую граніцу - 15 950, транзітам праз Польшчу - 153 073, праз Літву - 42 087, праз Латвію - 5448.