Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Лют 2024

У Беларусі рыхтуецца праект указа аб пункце пахавання радыеактыўных адходаў

У Беларусі рыхтуецца праект указа аб пункце пахавання радыеактыўных адходаў
Фота з архiва

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі рыхтуецца праект указа "Аб пункце захоўвання (пахавання) радыеактыўных адходаў", паведамілі БЕЛТА ў Дзяржатамнаглядзе.

"Распрацоўка дакумента вядзецца з мэтай далейшага развіцця нарматыўнай прававой базы ў сферы ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, у прыватнасці, у галіне абыходжання з радыеактыўнымі адходамі. Праект указа вызначае парадак і асаблівасці правядзення падрыхтоўчых мерапрыемстваў, неабходных для размяшчэння, праектавання, будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю пункта пахавання радыеактыўных адходаў на тэрыторыі Беларусі", - адзначылі ў дэпартаменце.

Дакумент дасць магчымасць удасканаліць забеспячэнне бяспекі на ўсіх стадыях абыходжання з радыеактыўнымі адходамі ў краіне шляхам стварэння сістэмы доўгачасовага захоўвання і пахавання радыеактыўных адходаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі