24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
У Беларусі на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання будзе ўтворана 18 111 выбарчых акруг. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК у адкрытым сёння спецыяльным раздзеле, паведамляе БЕЛТА.Згодна з каляндарным планам выбараў, акругі будуць утвораны пасля тэрытарыяльных выбарчых камісій, якія ў сваю чаргу павінны быць створаны не пазней за 24 лістапада. Больш за ўсё на выбарах будзе сельскіх і раённых выбарчых акруг -
13 224 і 3 768 адпаведна.У інфармацыйным раздзеле ЦВК размяшчаюцца матэрыялы, звязаныя з падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў. Сярод іншага тут можна будзе знайсці відэазвароты старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, інфармацыю для выбаршчыкаў, кандыдатаў, наглядальнікаў, членаў выбаркамаў, а таксама навіны аб праводзімай кампаніі.
Пераход у раздзел будзе магчымы як шляхам націскання на банер у верхняй частцы сайта, так і выбарам у галоўным меню падпункта "Выбары ў мясцовыя Саветы" пункта "Выбары і рэферэндумы".
Як паведамлялася, выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы назначаны на 18 лютага 2018 года. Тэрміны вылучэння кандыдатаў - з 10 снежня 2017 па 8 студзеня 2018 года ўключна. Перыяд перадвыбарнай агітацыі прадоўжыцца аж да 18 лютага.
Дэпутатам мясцовага Савета можа быць выбраны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 18 гадоў, калі ён не мае судзімасці і пражывае на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйнай адзінкі або звязаны з ёю па прычыне прафесійнай дзейнасці. Таксама маюць права вылучацца грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі.
Згодна з заканадаўствам краіны, на выбарах такога ўзроўню няма парога яўкі, таму перамагае той, хто набраў большасць галасоў.
Плануецца, што бюджэт выбараў у валютным эквіваленце складзе каля $10,5 млн.