Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Чэр 2017

У Беларусі будзе пабудаваны цэнтр часовага ўтрымання незаконных мігрантаў

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі будзе пабудаваны цэнтр часовага ўтрымання незаконных мігрантаў. Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі - начальнік упраўлення знешняй працоўнай міграцыі, бежанцаў і прыстанішча Міністэрства ўнутраных спраў Аляксандр Татура на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Сусветнаму дню бежанцаў (адзначаецца 20 чэрвеня), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Будаўніцтва такога цэнтра прадугледжваецца па праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі (на яго рэалізацыю плануецца фінансаванне ў аб'ёме каля 7 млн еўра). Цяпер гэты праект праходзіць працэдуру ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення.

"Будаўніцтва цэнтра шмат у чым абумоўлена падпісаннем пагаднення аб рэадмісіі паміж Беларуссю і ЕС (фактычна яно на выхадзе адносна перагаворнай пазіцыі, узгаднення пытанняў і вострых момантаў). У адпаведнасці з гэтым пагадненнем асоб, якіх будуць затрымліваць за незаконнае перасячэнне граніцы, неабходна будзе размяшчаць па адпаведных міжнародных стандартах менавіта ў цэнтрах такога ўзроўню, які плануецца абсталяваць на тэрыторыі рэспублікі, - растлумачыў Аляксандр Татура. - Акрамя таго, у гэтым цэнтры будзе прадугледжана размяшчэнне пэўнай колькасці асоб, якія маюць намер звярнуцца з хадайніцтвам аб прадастаўленні міжнароднай абароны на тэрыторыі Беларусі".

Паводле яго слоў, будаўніцтва цэнтра прынясе станоўчы эфект - пацвярджэннем таго з'яўляецца практыка іншых дзяржаў, якія стварылі цэнтры на сваёй тэрыторыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі