28 чэрвеня, Анкара /БЕЛТА - Агенцтва Анадолу/. Турцыя выступае за пашырэнне гандлёвых сувязей з Беларуссю. Аб гэтым заявіў старшыня Гандлёвай палаты Анкары Гюрсель Баран у час пасяджэння на тэму "Гандаль з Беларуссю" ў турэцкай сталіцы.
"Турцыя выступае за пашырэнне гандлёвых сувязей з Беларуссю. Упэўнены ў гатоўнасці абедзвюх краін да вывядзення эканамічных сувязей на прынцыпова новы ўзровень", - сказаў Гюрсель Баран.
У пасяджэнні прынялі ўдзел пасол Беларусі ў Турцыі Андрэй Савіных, дэлегацыя Гандлёва-прамысловай палаты горада Гродна, прадстаўнікі прадпрыемстваў тэкстыльнай і харчовай прамысловасці Беларусі.