Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Сак 2022

ЦВК зацвердзіла вынікі рэферэндуму: за змяненне Канстытуцыі выказаліся 82,86 працэнта ўдзельнікаў галасавання

ЦВК зацвердзіла вынікі рэферэндуму: за змяненне Канстытуцыі выказаліся 82,86 працэнта ўдзельнікаў галасавання
Фота з архiва

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК зацвердзіла вынікі рэферэндуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Цэнтральную камісію паступілі ўсе 7 пратаколаў аб устанаўленні рэзультатаў галасавання ад абласных і Мінскай гарадской камісій па рэферэндуме. На падставе атрыманых пратаколаў у адпаведнасці з арт.121 Выбарчага кодэкса на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі падведзены вынікі рэспубліканскага рэферэндуму.

Акрамя таго, у Цэнтральную камісію для зверкі атрыманых раней даных і праверкі кантрольных суадносін прадстаўлены копіі пратаколаў раённых, гарадскіх, раённых у гарадах камісій па рэферэндуме аб рэзультатах галасавання на адпаведнай тэрыторыі.

У адпаведнасці з указам Прэзідэнта 27 лютага праведзены рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. На рэферэндум было вынесена адно пытанне: ці прымаеце вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь? І два варыянты адказу - "за" і "супраць".

"Цэнтральная камісія на падставе пратаколаў абласных і Мінскай гарадской камісій па рэферэндуме ўстанаўлівае наступныя даныя, што датычыцца праведзенага рэферэндуму. Агульная колькасць грамадзян, маючых права ўдзельнічаць у рэферэндуме, склала 6 815 635 чалавек. У галасаванні прынялі ўдзел 5 359 403 чалавекі. Яўка склала 78,63 працэнта ад агульнага спіса грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у рэферэндуме. З іх датэрмінова прагаласавалі 2 922 738 чалавек. Па месцы знаходжання ўдзельнічалі ў рэферэндуме 336 159 чалавек. У памяшканні ўчастка для галасавання ў дзень рэферэндуму прагаласавалі 2 100 506 чалавек", - адзначыла сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Алена Балдоўская.

Паводле яе слоў, за прыняцце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі прагаласавалі 4 440 830 грамадзян, што склала 82,86 працэнта галасаваўшых, або 65,16 працэнта ад унесеных у спісы для галасавання.

"Колькасць грамадзян, якія прагаласавалі супраць адабрэння вынесенага на рэферэндум пытання, склала 684 946 чалавек (12,78 працэнта ўдзельнікаў рэферэндуму)", - адзначыла Алена Балдоўская. Несапраўднымі прызнаны 4,36 працэнта бюлетэняў, апушчаных у скрыні для галасавання.

Члены Цэнтральнай камісіі падпісалі пратакол аб выніках рэспубліканскага рэферэндуму і прынялі адпаведную пастанову.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі