28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітая Цуй Цымінам у сувяз з завяршэннем яго дыпламатычнай кадэнцыі ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Дыпламаты абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы ўзаемадзеянне на міжнародных пляцоўках, прыкладаемыя краінамі намаганні па барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй, арганізацыю ўзаемных візітаў.
"Уладзімір Макей высока ацаніў вынікі работы Цуй Цыміна ў якасці пасла КНР, адзначыў яго асабісты ўклад у развіццё двухбаковага супрацоўніцтва і пажадаў поспехаў у далейшай кар'еры", - расказалі ў МЗС.