10 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дырэктыва нумар 5 будзе садзейнічаць актыўнай рэалізацыі сумесных праектаў Беларусі і КНР. Гэта адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін, выступаючы 10 верасня ў Мінску на пасяджэнні круглага стала на тэму "Перавага і перспектыва Беларусі ў будаўніцтве эканамічнага пояса Шаўковага шляху", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік кітайскай дыпламатычнай місіі падкрэсліў, што ў дакуменце акрэслены напрамкі далейшага развіцця двухбаковых адносін Беларусі з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Цуй Цымін лічыць, што прыняцце Дырэктывы ў тым ліку будзе садзейнічаць удзелу Беларусі ў ініцыятыве эканамічнага пояса Шаўковага шляху.
"Абодва бакі гатовы супрацоўнічаць на платформе Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка. І ажыццяўляць праекты, у прыватнасці, у машынабудаванні, сферах ІТ-тэхналогій, інвестыцый, фінансаў з тым, каб дасягнуць поспехаў у будаўніцтве эканамічнага пояса Шаўковага шляху", - сказаў пасол Кітая.