Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Стд 2018

Цэнтральны апарат МЗС Беларусі па выніках аптымізацыі скарочаны на трэць

18 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Цэнтральны апарат МЗС па выніках аптымізацыі скарочаны на трэць. Аб гэтым пасля завяршэння рабочай сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам паведаміў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Скарачэнне ўжо адбылося. Цэнтральны апарат скарочаны прыкладна на трэць. І загранустановы на 15 працэнтаў", - сказаў міністр.

Паводле яго слоў, падыходы з кіраўніком дзяржавы адносна аптымізацыі дзейнасці МЗС і сістэмы дыпламатычнай службы ў цэлым былі ўзгоднены яшчэ раней. "Была пастаўлена задача працаваць не колькасцю, а ўменнем. У выніку на сённяшні дзень цэнтральны апарат МЗС значна скарочаны. Але гэта ні ў якім разе не дазваляе гаварыць аб тым, што эфектыўнасць дзейнасці знізілася. Наадварот, мы выбудавалі структуру нашага цэнтральнага апарату такім чынам, што гэта дае магчымасць эфектыўна вырашаць тыя задачы, якія ставіць кіраўнік дзяржавы", - адзначыў Уладзімір Макей.

Аналагічны падыход прымяняецца адносна загранустаноў. "У бягучым годзе трэба будзе аптымізаваць іх работу. Будуць скарочаны некалькі загранустаноў", - сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Ён удакладніў, што будзе ўдзелена большая ўвага рабоце ў тых краінах, узаемадзеянне з якімі дае большую аддачу. "Таму кіраўніку дзяржавы былі даложаны падыходы адносна далейшага ўдасканалення работы нашых загранустаноў. Гэтыя падыходы адобраны, і даручана ўдзяляць асаблівую ўвагу рабоце ў апорных кропках на ўсіх кантынентах", - расказаў Уладзімір Макей.

Прэзідэнт таксама даручыў у кантэксце аптымізацыі распрацаваць сістэму маральнага стымулявання супрацоўнікаў дыпламатычнай службы. "Мы працуем над гэтым. У наступным годзе плануецца адзначыць 100-годдзе з дня стварэння дыпламатычнай службы Беларусі. Прэзідэнт даручыў унесці канкрэтныя прапановы наконт гэтага", - сказаў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі