Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Жнв 2023

Ці пойдзе Лукашэнка на наступныя выбары? Вось што Прэзідэнт адказаў на гэта пытанне

Ці пойдзе Лукашэнка на наступныя выбары? Вось што Прэзідэнт адказаў на гэта пытанне

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю ўкраінскай журналістцы Дзіяне Панчанка заявіў, што яшчэ не прыняў рашэння аб тым, ці будзе вылучаць сваю кандыдатуру на наступных выбарах кіраўніка дзяржавы, паведамляе БЕЛТА.

"Я не прыняў ніякіх рашэнняў, шчыра кажучы. Можа, гэта нейкае наплявацельскае стаўленне да гэтага, але ў мяне столькі праблем, якія я павінен вырашаць. Настане час прымаць рашэнне, я прыму. Але цяпер трэба выстаяць, трэба вытрымаць. Трэба не ўляпацца ў якую-небудзь гісторыю, кажучы па-народнаму. Трэба правесці свой народ па гэтым вельмі тонкім, слабым лёдзе, каб не праваліцца. Для мяне гэта цяпер галоўнае. І мая будучыня, і будучыня будучай улады залежыць менавіта ад гэтага. Таму я займаюся гэтым. Шчыра кажучы, я не думаў, і нават у вузкім-вузкім сваім сямейным коле, са сваімі дзецьмі не абмяркоўвалі гэту тэму. Цяпер не да таго", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У час інтэрв'ю Дзіяна Панчанка падзялілася сваімі ўражаннямі ад Мінска. Паводле слоў журналісткі, ёй спадабалася атмасфера парадку і бяспекі. Яна выказала надзею, што беларусы разумеюць галоўную каштоўнасць і свой галоўны рэсурс - мір на зямлі.

"І ў мяне ўзнікла пытанне (можа, у вас ёсць адказ): што з усім гэтым будзе без Лукашэнкі?" - спытала Дзіяна Панчанка.

Наперадзе ў краіне выбары ў парламент і ў склад Усебеларускага народнага сходу. Прэзідэнт заявіў, што будзе рабіць усё для таго, каб дапамагчы беларусам вызначыць сваю будучыню. "Я буду пераконваць, я буду расказваць. Ды і людзі нашы бачаць, што можа быць, што мы можам страціць вось гэты астравок, дзе ціха, спакойна і жыць можна", - сказаў ён.

"Я кожны раз, калі ў Мінск прыязджаю, бачу дагледжаныя вуліцы, ідэальныя дарогі. Іншым разам гуляеш па Мінску - уражанне, нібыта гэта Кіеў, якім бы ён мог і якім некалі быў. Хоць гарады, можа, і не падобныя, але адчуванні менавіта такія, - адзначыла Дзіяна Панчанка. - Калі зусім проста, што і калі ў нас пайшло не так?"

"Тады, калі вы пачалі раскрадаць Украіну. Калі вы хочаце захаваць цэласнасць краіны, павінна быць адзінства, стрыжань павінен быць. Перш за ўсё дзяржаўны стрыжань, як у нас. Нас увесь час крытыкуюць за гэту вертыкаль улады, "дыктатуру" і гэтак далей. Але менавіта яна, гэта вертыкаль і, як вы яе называеце, дыктатура, дысцыпліна, парадак садзейнічалі кансалідацыі ўсяго народа. Нам усё ж такі ўдалося дастукацца да людзей, данесці ім, што трэба рабіць, у тым ліку і цяпер. Я часта кажу: калі вы не хочаце, як Украіна, ваяваць, давайце ў полі будзем працаваць. Людзі гэта чуюць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ва Украіне пачаўся разлад, калі смачныя кавалкі пачалі раздаваць алігархам, падкрэсліў Прэзідэнт. Такім чынам, паводле яго слоў, было сфарміравана мноства цэнтраў сілы, за якімі стаялі ў тым ліку і сілавікі. І дзяржаве цяжка было гэтаму процістаяць.

"Інакш кажучы, Украіна была разгрупавана, раздзелена. У дэмакратыю вы пачалі гуляць, усіх выбіраць, перавыбіраць. І размылі адказнасць гэтым самым. Але пачалося ўсё з прыватызацыі вашай, прыхватызацыі бяздумнай. Вы расцягнулі Украіну і пакрыўдзілі людзей. Украінцы былі страшна незадаволены той сітуацыяй. Усё гэта накоплівалася. Але пачыналася адтуль. Эканоміка ўсяму была асновай, - упэўнены кіраўнік дзяржавы. - Вы разбурылі вельмі багатую, прыгожую краіну тым самым".

Потым алігархі пайшлі ў палітыку і падымаць наверх пэўных людзей. "А калі ў палітыка ў кішэні шмат грошай, яны вельмі ціснуць на яго", - заўважыў беларускі лідар.

"У вас за гэтыя гады не было ніколі думкі: "А можна было б цяпер на яхце дзе-нібудзь у Манака?" - спытала журналістка.

"Ніколі не было. Я наогул чалавек не такі. Яхта, гарачыня, сонца - гэта не маё. Калі зімой паехаць у горы, лепш, чым у Сочы, месца няма. У нас там ёсць база дзяржаўная, гасцініца. Мне больш нічога не трэба, - адказаў Аляксандр Лукашэнка. - Грошы я ненавіджу, таму што вырас у беднай сям'і і заўсёды гэтых грошай не хапала. Я іншы чалавек па характары, я магу сваё шчасце знайсці ў сябе дома, на тэрыторыі Беларусі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі