Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Сак 2016

Трохбаковая кантактная група па Украіне збярэцца ў Мінску 23 сакавіка

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трохбаковая кантактная група па Украіне збярэцца ў Мінску 23 сакавіка. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам спецыяльны прадстаўнік дзеючага старшыні АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне Марцін Сайдзік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Марцін Сайдзік нагадаў, што гэтымі днямі ў Мінску прайшлі пасяджэнні ўсіх чатырох падгруп трохбаковай кантактнай групы па Украіне.

"Каардынатар рабочай групы па бяспецы праінфармаваў аб актуальнай сітуацыі ў зоне канфлікту. Група абмеркавала дзейнасць сумеснага цэнтра па кантролі і каардынацыі, яго дасягненні і праблемы", - расказаў дыпламат.

Паводле яго слоў, рабочая група па гуманітарных пытаннях асаблівую ўвагу ўдзяліла прадаўжэнню працэсу вызвалення ваеннапалонных. "Важную ролю ў гэтым адыграла б прадастаўленне Міжнароднаму камітэту Чырвонага Крыжа доступу да ўсіх, хто ўтрымліваецца з боку асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей", - упэўнены прадстаўнік АБСЕ.

На перагаворах таксама ўзнімалася пытанне аб далейшым лёсе ўкраінкі Надзеі Саўчанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі